Спадчына: Ралько Уладзімір Антонавіч
Чацвер, 27 Ліпень 2017 10:01
30 ліпеня 2017 г. – 95 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Антонавіча Ралько (1922–2006), гаспадарчага дзеяча, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы (1958, 1976), старшыні калгаса «Аснежыцкі» Пінскага раёна (1950–1992)
Уладзімір Антонавіч Ралько нарадзіўся 30 ліпеня 1922 года ў сяле Падарэссе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька — Антон Акімавіч Ралько, маці — Яфімія Яфімаўна, браты — Фёдар і Міхаіл. Пасля заканчэння школы (1938) Уладзімір Ралько паступіў у Беларускі палітэхнічны інстытут, але правучыўся нядоўга. У 1940 годзе прызваны ў Чырвоную армію, на пачатку Вялікай Айчыннай вайны стаў курсантам Краснадарскага авіяцыйнага вучылішча.